Міжнародны дзень роднай мовы

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзяржаўнай установы «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбылася літаратурная кампазіцыя на тэму «Родная мова, як ты цудоўна».

Гасцямі сустрэчы сталі навучэнцы гімназіі г. Пружаны, якія прадэманстравалі прыгажосць беларускай мовы, мілагучнасць песень і вершаў. З вялікай цікавасцю дзеці пазнаёміліся з займальнымі і нечаканымі фактамі пра беларускую мову, адказвалі на пытанні віктарыны. Людзі старэйшага пакалення пагрузіліся ў беларускую паэзію і прозу.

Такія сустрэчы дапамагаюць захаваць моўную і культурную разнастайнасць, перадаць традыцыі наступнаму пакаленню і падкрэсліць важнасць роднай мовы.

 

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *