Такім дэвізам кіруюцца наведвальнікі фізкультурных гурткоў пры аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Пружанскі ТЦСАН”.
Зразумела, фізічныя нагрузкі ва ўзроце 60+ далека не тыя, што ў юных. Тым не меньш мы таксама наладжваем спаборніцтвы па розных відах спорту. І атрымліваем максімальнае задавальненне ад магчымасці выканаць пасільныя практыкаванні.
На гэты раз у рамках рэалізацыі праекта “Пружаны – здаровы горад ” на базе “ДЮСШ №1 г. Пружаны” былі наладжаны спаборніцтвы па баскетболу. Удзельнікі выконвалі штрафныя кідкі ў кошык.
У выніку трэцяе месца заняла Наўмовіч Валянціна Васільеўна, другой стала Шабалоўcкая Вольга Васільеўна. А пераможцай спаборніцтваў названа Шатава Зінаіда Аляксандраўна.
Запрашаем усіх аматараў здаровага ладу жыцця ва ўзросце 60+ наведваць наша аддзяленне. Далучайцеся!
Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў