Крок да актыўнага даўгалецця.

Традыцыйныя спаборніцтвы па дартсе прайшлі 28 сакавіка ў аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Паспрабавалі сябе ў гэтым відзе спорту больш за два дзесяткі ўдзельнікаў, барацьба за прызавыя месцы атрымалася ўпартай і захапляльнай.

Але найбольш трапнымі былі: Лізавета Сяргееўна Вашкевіч (трэцяе месца), Наталля Іванаўна Бабрук (другое месца), а пераможцай спаборніцтваў стала Ганна Сцяпанаўна Акуліч.

Пераможцы атрымалі дыпломы, але можна сказаць, што насамрэч усе ўдзельнікі аказаліся ў выйгрышы: перамагло імкненне да здаровага ладу жыцця.

Запрашаем усіх жадаючых у наша аддзяленне пазаймацца на трэнажорах, далучыцца да заняткаў у гуртках скандынаўкай хадзьбы і танцавальнай аэробікі. Зрабіце крок да актыўнага даўгалецця!

Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў.

 

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *