Разам мы адзіныя!

11 верасня ў г.Кобрыне адбыўся межрэгіанальны спартыуны конкурс “Разам мы адзіныя і непераможныя”.

Яго ўдзельнікамі былі грамадзяне сталага ўзросту, якія наведваюць аддзяленні дзеннага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ў рамках выканання Дзяржаўнай праграммы “Сацыяльная абарона” на 2021 – 2025 гады, рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце – 2030”. Яно было прымеркавана да Года народнага адзінства, Года якасці і Дня пажылога чалавека.

Каманда “Алімпійскія надзеі” Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў гэтым конкурсе заняла першае месца.

Віншуем з гэтай перамогай удзельнікаў каманды: Аляксандра Жука,  Вольгу Шабалоўскую, Веру Шурыну,Любоў Казак, Раісу Ільіну, Ларысу Баранаву, Галіну Дыбу.

Другое месца атрымала каманда “Пазітыў” Кобрынскага савета ветэранаў.

І на трэцяй ступені п’едысталу гонару была каманда “Пазітыў” адзялення дзеннага знаходжання Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Каманды –  пераможцы былі ўзнагароджаны адпаведнымі медалямі і салодкімі прызамі.

Раўняйцеся на іх! Далучайцеся да нас!

Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў.

 

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *